«Арт-аб'ект, які можна з'есці, дызайнерскі шэдэўр ад мастака і кухара Якуба Харэўскага са смачнай вонкавай і ўнутранай эстэтыкай, які спалучае ў сабе традыцыйны беларускі кантэнт і мадэрнісцкі лэйаут», — так Аляксандра Мацкевіч прэзентуе кулінарна-мастацкі эксперымент у суполцы «Кулінарыя па-беларуску».Адзначаецца, што аўтар «Плешчаніцкіх пяздушак» афармляў свой твор уручную. Гучную назву ён падмацаваў каларытнымі малюнкамі з вершаванымі радкамі.